Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2016

Беларусь на Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ прадставіць прыярытэты свайго старшынства ў арганізацыі

11 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) адбудзецца 14 кастрычніка ў Ерэване, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Сесія Савета калектыўнай бяспекі пройдзе ў вузкім складзе і ў фармаце пленарнага пасяджэння. На разгляд кіраўнікоў дзяржаў будзе прадстаўлены шэраг дакументаў, якія напярэдадні сесіі плануецца абмеркаваць на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі.

Кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ на пасяджэнні СКБ абмяркуюць міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні забеспячэння калектыўнай бяспекі, разгледзяць праекты рашэння аб Стратэгіі калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на перыяд да 2025 года і стварэнні Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, выкананне рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі па ўдасканаленні дзейнасці АДКБ і дадатковыя меры па процідзеянні тэрарызму, у прыватнасці, праект палажэння аб фарміраванні адзінага спіса арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі ў фармаце АДКБ.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ прымуць шэраг палітычных заяў.

"Улічваючы, што ў 2016-2017 гадах старшынства ў АДКБ пераходзіць да Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прадставіць на СКБ прыярытэты Беларусі, якія плануецца рэалізаваць у перыяд яе старшынства ў наступным міжсесіённым перыядзе", - адзначыў прэс-сакратар.

Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа ў сваім штогадовым дакладзе праінфармуе аб пытаннях дзейнасці АДКБ у 2015-2016 гадах і рэалізацыі рашэнняў, прынятых на папярэдняй сесіі СКБ.

У парадку дня Савета калектыўнай бяспекі значыцца таксама падпісанне дакументаў, што датычацца пытанняў далейшага развіцця ваеннага складніка арганізацыі, развіцця сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў, а таксама рэагавання дзяржаў - членаў АДКБ на надзвычайныя сітуацыі.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ прымуць рашэнне аб генеральным сакратары арганізацыі.

Усяго ў парадку дня пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ - больш за 20 пытанняў.

У СКБ уваходзяць кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Старшынёй СКБ АДКБ у міжсесіённы перыяд 2015-2016 гадоў з'яўляецца Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі