Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2015

Беларусь лічыць важным развіццё дзелавога вымярэння ва "Усходнім партнёрстве"

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць важным развіццё дзелавога вымярэння ва "Усходнім партнёрстве". Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, гаворачы аб маючым адбыцца ў Рызе саміце.

"Мы не хочам заставацца ўбаку ад тых працэсаў, якія адбываюцца сёння на еўразійскай прасторы. "Усходняе партнёрства" - гэта нейкі мост для разумення паміж інтэграцыйнымі працэсамі, Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам, - сказаў намеснік міністра. - У рамках "Усходняга партнёрства" Беларусь заўсёды падкрэслівае нацэленасць на практычны вынік. Мы не павінны выкарыстоўваць гэту пляцоўку толькі для простага дыялогу. Таму мы ініцыіравалі дзелавое вымярэнне "Усходняга партнёрства". І плануем, што адбудзецца дыялог прадстаўнікоў дзелавых колаў. Адна з практычных ініцыятыў Беларусі - сумяшчэнне лічбавых прастор двух інтэграцыйных аб'яднанняў для таго, каб новыя тэхналогіі, якія з'яўляюцца ў нашым жыцці, не стваралі бар'ераў. Тут мы шмат у чым вылучаемся на фоне іншых удзельнікаў "Усходняга партнёрства", таму што прапануем акрамя дыялогу і практычныя тэмы, якія цікавяць Беларусь як удзельніцу ЕАЭС і як дзяржаву, нацэленую на нармальныя адносіны з Еўрапейскім саюзам".

Як адзначыў Аляксандр Гур'янаў, палітыкі зрабілі шмат заяў аб тым, што краіны "Усходняга партнёрства" павінны зрабіць выбар толькі на карысць адной інтэграцыйнай структуры. "Беларусь выступае за тое, што праз праграмы, падобныя на "Усходняе партнёрства", можна захаваць інтарэсы і аднаго, і другога інтэграцыйнага аб'яднання, а таксама зразумець, як мы сябе ў Еўропе будзем адчуваць у далейшым і рухацца па шляху ўстаранення бар'ераў - тэхнічных, гандлёвых і іншых. Таму саміт з пункту гледжання палітыкі - добрая пляцоўка для супрацоўніцтва, для дыялогу. Але гэта важна і з пункту гледжання эканомікі. ЕС - другі па значнасці гандлёвы партнёр Беларусі, і мы не хочам яго страчваць", - падкрэсліў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі