Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Mar 2016

Беларусь катэгарычна асуджае любыя формы праяў тэрарызму

22 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь катэгарычна асуджае любыя формы праяў тэрарызму. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спачуванні пацярпелым у выніку тэрарыстычных актаў у Бруселі, родным і блізкім загінулых. "Беларусь катэгарычна асуджае любыя формы праяў тэрарызму і выступае за кансалідацыю намаганняў у барацьбе з тэрарызмам. Спадзяюся, што вінаватыя будуць знойдзены і пакараны", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі таксама выказаў спачуванні ў сувязі з гэтымі трагічнымі падзеямі. "Дзе б тэракт ні быў, каго б ні закрануў, ён заўсёды патрабуе асуджэння", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі