Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Feb 2015

Беларусь гатова выбудоўваць партнёрскія адносіны з Кітаем у кантэксце інтэграцыі на ўсёй еўразійскай прасторы

18 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна са Святам Вясны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што мінулы год для Кітая азнаменаваны выдатнымі дасягненнямі ў галіне ўнутранай і знешняй палітыкі.

"Адным з яркіх праектаў можа стаць будаўніцтва Эканамічнага пояса Вялікага шаўковага шляху, якое Вы ініцыіруеце. У Рэспубліцы Беларусь з вялікай цікавасцю ўспрынялі гэту інфармацыю і гатовы выбудоўваць партнёрскія адносіны ў кантэксце інтэграцыі на ўсёй еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што пры падтрымцы Сі Цзіньпіна праект Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка стане неад'емнай часткай Эканамічнага пояса Вялікага шаўковага шляху. На думку беларускага лідара, адпаведныя палажэнні могуць быць прапрацаваны і замацаваны ў двухбаковых дамоўленасцях у рамках візіту Старшыні КНР у Беларусь.

"Упэўнены, што перад намі адкрываецца чарговая старонка ў развіцці двухбаковых адносін, якая будзе напоўнена новым зместам", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі