Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Feb 2019

Беларусь чакае, што армянскі бок у бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах сустрэчы з Засем

Беларусь чакае, што армянскі бок у бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах сустрэчы з Засем

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь спадзяецца, што армянскі бок у бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь прапануе кандыдатуру Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Як падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС, Станіслаў Зась правёў сустрэчы з кіраўнікамі пяці дзяржаў, якія падтрымалі яго кандыдатуру.

Пры гэтым вядома, што Арменія хацела б захаваць за сабой старшынства ў АДКБ да 2020 года.

"АДКБ працуе без генеральнага сакратара ўжо доўгі час, - звярнуў увагу Анатоль Глаз. - Сітуацыя не ідзе на карысць арганізацыі і патрабуе хутчэйшага вырашэння. Тым больш што на сустрэчах у Астане і Санкт-Пецярбургу кіраўнікі дзяржаў АДКБ выказаліся на карысць кандыдата ад Беларусі".

Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што яшчэ ў снежні мінулага года па даручэнні старшынствуючага ў Савеце калектыўнай бяспекі Прэзідэнта Кыргызстана Сакратарыят АДКБ падрыхтаваў неабходныя праекты рашэнняў аб назначэнні генеральным сакратаром Станіслава Зася.

"Станіслаў Зась неадкладна правёў сустрэчы ў пяці сталіцах з кіраўнікамі дзяржаў. Усе прэзідэнты яго кандыдатуру падтрымалі. У святле таго, што ў снежні мінулага года ў Арменіі праходзілі парламенцкія выбары, а затым фарміраваўся ўрад, мы з разуменнем паставіліся да таго, што ў прэм'ер-міністра Арменіі не было магчымасці сустрэцца з беларускім кандыдатам. Цяпер гэты перыяд завершаны. Таму мы чакаем, што армянскі бок ужо ў бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах гэтай сустрэчы", - адзначыў Анатоль Глаз.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што Беларусь настроена на канструктыўнае ўзаемадзеянне з Ерэванам. "Спадзяёмся, што зможам знайсці ўзаемаразуменне. Паколькі пасада генеральнага сакратара міжнароднай ваенна-палітычнай арганізацыі - гэта не нумар у гасцініцы, які можна браніраваць, нават калі няма ніякай магчымасці зноў ім скарыстацца", - сказаў Анатоль Глаз.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што дзяржавы - члены арганізацыі зацікаўлены, каб гэты тэхнічны момант дзейнасці АДКБ не паўплываў на далейшую работу арганізацыі і двухбаковыя адносіны паміж яе ўдзельнікамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі