Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Mar 2015

Беларусь будзе прадстаўляць інтарэсы Расіі ў СКГ па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе прадстаўляць інтарэсы Расіі ў Сумеснай кансультатыўнай групе (СКГ) па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык нагадаў, што Расійская Федэрацыя 10 сакавіка афіцыйна аб'явіла аб прыпыненні свайго ўдзелу ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, звярнуўшыся да Рэспублікі Беларусь з просьбай у далейшым прадстаўляць яе інтарэсы ў СКГ.

"У адказ на гэту просьбу Беларусь выказала згоду прадстаўляць інтарэсы Расіі ў групе і мае намер рабіць гэта непрадузята і без урону для ўласнай пазіцыі", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

"Для нашай краіны СКГ застаецца найбольш зручным фарматам для абмену меркаваннямі з іншымі дзяржавамі - членамі ДЗУСЕ аб будучым гэтага рэжыму. Мяркуем, што пры наяўнасці палітычнай волі ва ўсіх зацікаўленых бакоў у СКГ могуць быць адноўлены прадметныя дыскусіі па гэтым пытанні", - дадаў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі