Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Снж 2020

Беларусь атрымае $20 млн ад Фонду ОПЕК для аховы здароўя

Беларусь атрымае $20 млн ад Фонду ОПЕК для аховы здароўя
Фота з архiва

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Фонд міжнароднага развіцця ОПЕК падпісалі крэдытнае пагадненне, якое прадугледжвае прадастаўленне краіне пазыкі ў суме $20 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

Згодна з умовамі крэдытнага пагаднення, сродкі пазыкі будуць накіраваны на рэалізацыю мер, звязаных з падтрымкай сістэмы аховы здароўя Беларусі, паляпшэннем патэнцыялу гэтай сферы, а таксама змяншэннем рызык у сувязі з COVID-19.

Фонд міжнароднага развіцця ОПЕК - міжнародны фінансавы інстытут, створаны ў 1976 годзе краінамі - членамі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (ОПЕК).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі