Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2016

Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Швецыі ў Беларусі Марцінам Обергам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Як удакладнілі ў прэс-службе, 16 лістапада ў Стакгольм прыбыў і пачаў выконваць свае абавязкі беларускі дыпламат у якасці часовага паверанага ў справах Беларусі ў Швецыі.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі, узаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС, а таксама актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі