У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Май 2018

Беларусь і Ізраіль у 2017 годзе павялічылі тавараабарот больш як на 50 працэнтаў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль у 2017 годзе павялічылі тавараабарот больш як на 50 працэнтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Ізраілі.

У пасольстве расказалі, што 21-22 мая адбыўся візіт у Ізраіль афіцыйнай дэлегацыі на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым, якая знаходзілася ў краіне для ўдзелу ў 6-м пасяджэнні сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве (СБІК).

"У час пасяджэння былі падведзены вынікі эканамічнага супрацоўніцтва і двухбаковага гандлю за перыяд, які прайшоў пасля папярэдняй сустрэчы ў гэтым фармаце. Выказана задаволенасць ростам тавараабароту паміж краінамі ў 2017 годзе больш як на 50 працэнтаў да 2016 года. Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ў гэтай сферы", - падкрэслілі ў пасольстве.

У падпісаным сустаршынямі камітэта віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым і міністрам аліі і інтэграцыі Ізраіля Софай Ландвер пратаколе пасяджэння СБІК зафіксаваны шэраг канкрэтных дамоўленасцей наконт развіцця ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў.

Акрамя таго, кіраўнік дэлегацыі правёў перагаворы з міністрам сельскай гаспадаркі Ізраіля Уры Арыэлем і міністрам навукі і тэхналогій Афірам Акунісам, на якіх былі абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва і перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай і навукова-тэхнічнай сферах. "Афір Акуніс і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж узначальваемымі імі ведамствамі. Бакі зыходзяць з таго, што дакумент перш за ўсё надасць сур'ёзны імпульс супрацоўніцтву ў галіне сумесных даследаванняў і распрацовак", - адзначылі ў пасольстве. У час перагавораў Аляксандра Шуміліна з кіраўніцтвам Ізраільскага інавацыйнага агенцтва бакі абмяняліся бачаннем шляхоў далейшага ўзаемадзеяння ў ІТ-сферы і галіне інавацый.

У час візіту Міхаіл Русы сустрэўся з кіраўніцтвам ізраільскай кампаніі "Агрыго". У цэнтры абмеркавання былі перспектывы ўзаемавыгаднай кааперацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.

Галоўнай тэмай сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра з актывам Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі сталі магчымасці ўзаемадзеяння з беларускім зямляцтвам у сферы турызму, санаторна-курортнага лячэння, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у рамках рэгіянальных і дзелавых кантактаў.

Паралельна ў знешнепалітычным ведамстве Ізраіля адбыўся чарговы раўнд двухбаковых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларускую дэлегацыю на іх узначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ізраільскую - палітычны дырэктар МЗС Алон Ушпіц і намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар бюро Еўразіі Аляксандр Бен-Цві. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў двухбаковага, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Таксама ў Міністэрстве турызму Ізраіля было праведзена пасяджэнне сумеснай беларуска-ізраільскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне турызму. Дэлегацыю на перагаворах з беларускага боку ўзначаліў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. Акрамя таго, актуальны стан супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы і яго перспектыўныя напрамкі былі абмеркаваны на сустрэчы Міхаіла Русага з міністрам турызму Ізраіля Ярывам Левіным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі