VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2016

Беларусь і Венгрыя абмеркавалі рызыкі міграцыйных працэсаў у рэгіёне

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Венгрыі ў час кансультацый у Будапешце абмеркавалі рызыкі міграцыйных працэсаў у рэгіёне, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

"У час кансультацый бакі абмеркавалі пытанні візавай палітыкі Беларусі і Венгрыі, у тым ліку ў кантэксце перагавораў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам па аблягчэнні ўзаемных паездак грамадзян, развіццё міграцыйнай сітуацыі ў рэгіёне і звязаныя з гэтым рызыкі, пытанні абароны правоў юрыдычных і фізічных асоб на тэрыторыях абодвух дзяржаў, а таксама ўзаемадзеянне ў пытаннях аказання ўзаемнай прававой дапамогі", - расказалі ў ведамстве.

Беларусь на сустрэчы прадставіў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка, венгерскі бок - начальнік галоўнага ўпраўлення па консульскіх пытаннях і грамадзянстве Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Зіта Бенчык.

Для абмену вопытам па процідзеянні нелегальнай міграцыі беларуская дэлегацыя правяла таксама сустрэчу з намеснікам генеральнага дырэктара Офіса па іміграцыі і грамадзянстве Венгрыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход