Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2017

Беларусь і Узбекістан плануюць павялічыць тавараабарот да $500 млн да 2020 года

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан плануюць павялічыць тавараабарот да $500 млн да 2020 года, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на 5-м пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках дзесяці месяцаў 2017 года аб'ём узаемнага тавараабароту склаў больш за $100 млн. Гэта вышэй, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Перад намі стаіць сур'ёзная задача - дасягнуць тавараабароту $500 млн да 2020 года. Для гэтага ёсць усе ўмовы - палітычныя, эканамічныя, тэхнічныя і тэхналагічныя. Мы павінны разам працаваць на рынках трэціх краін", - заявіў Міхаіл Русы.

Намеснік прэм'ер-міністра Узбекістана Надзір Атажонаў адзначыў, што Беларусь і Узбекістан - традыцыйныя партнёры. "Паміж нашымі краінамі наладжаны гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі. У іх далейшым развіцці і ўмацаванні асаблівая стваральная роля адводзіцца пасяджэнням сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве. Тавараабарот паміж нашымі краінамі апошнім часам пастаянна расце. Для яго павелічэння да $500 млн да 2020 года мы будзем цесна працаваць і рэалізоўваць сумесныя праекты", - сказаў ён.

5-е пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам праходзіць сёння ў Мінску. Бакі абмяркоўваюць стан і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы прамысловасці, кааперацыі і паставак тэхнікі. Асаблівая ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў галіне сельскай гаспадаркі, лёгкай і харчовай прамысловасці, будаўніцтва, аховы здароўя, паглыбленню ўзаемадзеяння па лініі рэгіёнаў і дзелавых колаў Беларусі і Узбекістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі