Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Жнв 2019

Беларусь і Узбекістан будуць супрацоўнічаць у сферы адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі

Беларусь і Узбекістан будуць супрацоўнічаць у сферы адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Дзяржаўны камітэт Узбекістана па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя будуць супрацоўнічаць у сферах адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі. Гэта прадугледжана пагадненнем паміж ведамствамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Пагадненне было распрацавана з мэтай пашырэння і развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам для адпаведнага рэагавання на экалагічныя выклікі на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях. "Плануецца ўзаемадзейнічаць па некалькіх напрамках: змяненне клімату і адаптацыя да яго наступстваў, развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі, комплекснае кіраванне адходамі, маніторынг навакольнага асяроддзя, ахова атмасфернага паветра, рацыянальнае выкарыстанне і паляпшэнне якасці водных рэсурсаў, у тым ліку ў трансгранічным кантэксце. Таксама важнай сферай супрацоўніцтва з'яўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Беларусь і Узбекістан будуць узаемадзейнічаць і ў мэтах удасканалення дзяржаўнага кантролю і нагляду ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання", - расказалі ў прэс-службе.

Спецыялісты дзвюх краін плануюць абменьвацца вопытам, навукова-тэхнічнай інфармацыяй і новымі тэхналогіямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, распрацоўваць і рэалізоўваць сумесныя праграмы і праекты тэхнічнага садзейнічання. У планах таксама сустрэчы, трэнінгі, семінары і канферэнцыі, Стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі