Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2015

Беларусь і Уругвай абмеркавалі развіццё эканамічных сувязей з выкарыстаннем патэнцыялу ЕАЭС і МЕРКОСУР

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў абмеркаваў 25 лютага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Уругвая ў Расіі Анібалем Кабралем развіццё эканомікі і двухбаковага гандлю з поўнамаштабным выкарыстаннем патэнцыялу Еўразійскага эканамічнага саюза і Паўднёваамерыканскага агульнага рынку (МЕРКОСУР). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"На сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па шырокім коле пытанняў беларуска-ўругвайскага супрацоўніцтва. Акрамя таго, бакі разгледзелі шляхі інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне", - расказалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы пасол Уругвая ўручыў копіі даверчых грамат намесніку кіраўніка МЗС Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі