Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2015

Беларусь і Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка маюць намер сфарміраваць двухбаковую дагаворна-прававую базу

29 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка маюць намер сфарміраваць паўнацэнную дагаворна-прававую базу двухбаковага супрацоўніцтва. Магчымасці гэтага абмяркоўваліся 29 студзеня ў Маскве на сустрэчы паслоў гэтых дзвюх краін у Расіі Ігара Петрышэнкі і Клода Безо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпламатычнай місіі.

"Бакі абмяняліся думкамі наконт магчымасцей інтэнсіфікацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, павелічэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў кантэксце рэалізацыі вынікаў семінара, праведзенага пасольствам для краін Афрыканскага кантынента восенню мінулага года, і фарміравання паўнацэннай дагаворна-прававой базы", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай устаноўлены 4 красавіка 2012 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі