Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Oct 2015

Беларусь і Тайланд вядуць работу па ўзаемным назначэнні ганаровых консулаў

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Тайланд вядуць работу па ўзаемным назначэнні ганаровых консулаў. Аб гэтым паведаміла сёння ў Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзецца работа па заснаванні пасад ганаровых консулаў Беларусі ў Тайландзе і Тайланда ў Беларусі. Гэта дапаможа нам ва ўмовах адсутнасці рэзідэнтных пасольстваў і паслоў актывізаваць супрацоўніцтва - перш за ўсё, з упорам на гандлёва-эканамічную сферу", - растлумачыла Алена Купчына.

Намеснік кіраўніка МЗС прадставіла дэпутатам законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і Тайланда аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Заканадаўцы ратыфікавалі гэты дакумент.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі