Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Mar 2015

Беларусь і Тайланд падпісалі пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Тайланд падпісалі міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Цырымонія падпісання адбылася 12 сакавіка ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме і Тайландзе (па сумяшчальніцтве) Валерыя Садохі з намеснікам міністра замежных спраў Тайланда Дон Прамудвінаем. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку шляхі актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, далейшага ўдасканалення дагаворна-прававой базы, узаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.

У час паездкі пасла Беларусі ў Бангкок таксама адбыліся яго сустрэчы з намеснікам старшыні Гандлёвай палаты Тайланда Піябутр Чалвіярнам, прадстаўнікамі тайландскіх палітычных, дзелавых і грамадскіх колаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням нарошчвання экспарту беларускай прадукцыі на рынак Тайланда, наладжвання прамысловай кааперацыі, актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі