17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Душанбэ 17 верасня адбыўся чарговы раўнд беларуска-таджыкскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў Паўла Уцюпіна і намесніка міністра замежных спраў Фаруха Шарыфзада. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
На мерапрыемстве былі абмеркаваны крокі па далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Таджыкістана.
У гэты ж дзень кіраўніка беларускай дэлегацыі прыняў міністр замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Сіраджыдзін Мухрыдзін. У ходзе сустрэчы бакі падкрэслілі традыцыйна дружалюбны характар адносін Беларусі і Таджыкістана, выказалі зацікаўленасць у развіцці міжпарламенцкага дыялогу як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках, абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.