Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2018

Беларусь і Іспанія арганізуюць сумесныя мерапрыемствы на пляцоўцы Гандлёвай палаты каралеўства

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія арганізуюць сумесныя мерапрыемствы на пляцоўцы Гандлёвай палаты каралеўства. Аб гэтай і іншых дамоўленасцях ішла размова 22 сакавіка на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Паўла Латушкі з генеральным дырэктарам па міжнародным гандлі і інвестыцыях Міністэрства эканомікі, прамысловасці і канкурэнтаздольнасці Іспаніі Хасэ Луісам Кайзерам Марэйрасам, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на першым пасяджэнні сумеснай беларуска-іспанскай міжурадавай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве 18 кастрычніка мінулага года. Таксама абгаварылі магчымасць правядзення сумесных мерапрыемстваў для ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый. У тым ліку дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы правядзення бізнес-форуму з удзелам дзелавых колаў Беларусі, Іспаніі і краін Лацінскай Амерыкі. Абмеркаваны і перспектывы супрацоўніцтва з прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Іспаніі Алесі Сліжавай.

На сустрэчы Хасэ Луісу Кайзеру Марэйрасу была прадстаўлена статыстычная інфармацыя аб двухбаковым гандлі. Рост беларускага экспарту ў Іспанію ў 2017 годзе перасягнуў 12 працэнтаў.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці дагаворна-прававой базы. Акрамя падпісаных пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы турызму, эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве завяршаецца ратыфікацыя канвенцыі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, у стадыі прапрацоўкі знаходзяцца дамоўленасці аб міжнародных аўтаперавозках, аб супрацоўніцтве ў сферы акрэдытацыі, аб узаемнай ахове інвестыцый, пагадненне паміж міністэрствамі юстыцыі дзвюх краін.

У гэты ж дзень Павел Латушка сустрэўся з генеральным дырэктарам па справах Еўропы МЗС Іспаніі Хуанам Лопесам Эрэрам. Яны абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-іспанскага ўзаемадзеяння: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, правядзенне ў маі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, развіццё дагаворна-прававой базы, рэалізацыю праектаў у сферы культуры, у прыватнасці, арганізацыю ў Мінску выстаў работ з музея Эль Грэка і музея Пікаса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі