Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Сак 2019

Беларусь і Сербія плануюць развіваць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы

Беларусь і Сербія плануюць развіваць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін і міністр інавацый і тэхналагічнага развіцця Сербіі Ненад Попавіч абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, біятэхналогій, нанаматэрыялаў, лазерных і хімічных тэхналогій. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

"Беларускія нацыянальныя прыярытэтныя напрамкі ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах у многім супадаюць з сербскімі. Гэта перш за ўсё энергетыка, медыцына і фармацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, бія- і нанатэхналогіі. Таму мы прапануем актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва, у тым ліку па сумесных навуковых праектах у праграме Еўрапейскага саюза "Гарызонт 2020", - сказаў Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, патэнцыял супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы далёка не вычарпаны, Беларусі і Сербіі варта развіваць і паглыбляць узаемадзеянне ў галіне высокіх тэхналогій.

Бакі абмеркавалі таксама правядзенне ў 2019 годзе пасяджэнні беларуска-сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Беларусь і Сербія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2020-2021 гады. Заяўкі прымаюцца да 5 красавіка. Па выніках папярэдняга конкурсу беларускія і сербскія вучоныя выконваюць дзесяць праектаў, з іх пяць - па фізіка-матэматычных навуках, два - па хімічных навуках і навуках аб Зямлі, тры - па аграрна-біялагічных.

Беларуска-сербскае ўзаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы развіваецца згодна з пагадненнем паміж урадамі ад 6 сакавіка 1996 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі