Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2018

Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Цырымонія падпісання праграмы супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі да 2020 года адбылася ў рамках дзясятага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Андрэй Касоўскі і старшыня Камітэта па навуцы і вышэйшай школе Санкт-Пецярбурга Андрэй Максімаў.

Праграма супрацоўніцтва прадугледжвае правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, у тым ліку ў галіне вытворчасці лекавых сродкаў, а таксама рэалізацыю праграм Саюзнай дзяржавы ("Метабалізм", "Стваловыя клеткі - 2", "Адытыўнасць", "Маніторынг-СД", "Коваль"). Акрамя таго, бакі плануюць арганізаваць сумесныя канферэнцыі і навуковыя стажыроўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі