Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2026

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб умовах дзейнасці сумеснага ўніверсітэта

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб умовах дзейнасці сумеснага ўніверсітэта
Фота з архiва

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерый Фалькоў падпісалі міжурадавае пагадненне аб умовах дзейнасці Беларуска-расійскага універсітэта (БРУ). Цырымонія прайшла ў фармаце відэаканферэнцсувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Пагадненне стане новым этапам развіцця Саюзнай дзяржавы ў адукацыйнай і навуковай сферах. БРУ - буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр, які рыхтуе інжынерныя кадры для рэальнага сектара эканомікі. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 5 тыс. студэнтаў па 28 беларускіх і 15 расійскіх адукацыйных праграмах. 19 студзеня 2026 года ўніверсітэт адзначыў 25-годдзе і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.

Дакумент дасць магчымасць пашырыць падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для эканомікі дзвюх краін, развіваць сеткавыя адукацыйныя праграмы (ужо рэалізуюцца праекты з СПбПУ, БДТУ і іншымі ВНУ), узмацніць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, уключаючы праекты ў галіне адытыўных тэхналогій, робататэхнікі, прамысловага ШІ, а таксама стварыць умовы для адкрыцця новых лабараторый і цэнтраў кампетэнцый.

БРУ прадаўжае трансфармацыю ў Міжнародны цэнтр інтэграцыі адукацыі, навукі і лічбавых тэхналогій, накіраваны на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі