Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2015

Беларусь і Расія на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі тэму ўзаемадзеяння з Арганізацыяй Ісламскага супрацоўніцтва

17 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмеркавалі тэму ўзаемадзеяння з Арганізацыяй Ісламскага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтыя пытанні разглядаліся 15-16 верасня ў Маскве на беларуска-расійскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, якія былі прысвечаны сітуацыі на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. У ходзе мерапрыемства адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з паслом па асаблівых даручэннях, спецыяльным прадстаўніком Міністэрства замежных спраў Расіі па ўзаемадзеянні з Альянсам цывілізацый Канстанцінам Шувалавым. Бакі абмяняліся меркаваннямі па важных пытаннях узаемадзеяння з Арганізацыяй Ісламскага супрацоўніцтва. Прычым асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву з прадстаўнікамі АІС у рамках арганізацыі сістэмы ААН.

У час сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расіі па Блізкім Усходзе, намеснікам міністра замежных спраў Міхаілам Багданавым бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях развіцця сітуацыі на Блізкім Усходзе. Размова ў тым ліку ішла аб узгадненні падыходаў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі.

Адбыліся таксама разгорнутыя кансультацыі па праблематыцы рэгіёна з дырэктарам дэпартамента Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі МЗС Расіі Сяргеем Вяршыніным. У цэнтры ўвагі была тэматыка Ісламскай дзяржавы, араба-ізраільскага ўрэгулявання, развіцця сітуацыі ў Лівіі і іншых краінах рэгіёна.

Удзельнікі кансультацый адзначылі важнасць скаардынаваных дзеянняў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі І Расіі па праблемах Блізкага Усходу на міжнародных пляцоўках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі