Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Mar 2016

Беларусь і Польшча працуюць над падрыхтоўкай візіту ў Мінск кіраўніка польскага МЗС

17 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Польшча працуюць над падрыхтоўкай маючага адбыцца візіту ў Мінск кіраўніка польскага МЗС. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Мірончык пацвердзіў, што МЗС Беларусі сумесна з польскімі калегамі вядзе падрыхтоўку гэтага візіту. Ён падкрэсліў, што Беларусь і Польшча як краіны-суседзі павінны мець добрыя кантакты і магчымасці для аператыўных перагавораў.

Разам з тым афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства пакуль не назваў канкрэтных тэрмінаў плануемага візіту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі