21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Ашокам Кумарам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў беларуска-індыйскага парадку дня супрацоўніцтва.
Фота МЗС
Субяседнікі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця адносін Беларусі і Індыі ў розных сферах, узаемадзеянне па консульскай лініі, а таксама планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў.
У прыватнасці, размова ішла аб чарговым раўндзе кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, пасяджэнні міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры ў Мінску.