Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2016

Беларусь і МАП пацвярджаюць зацікаўленасць у падтрыманні дыялогу

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Міжнародная арганізацыя працы пацвярджаюць зацікаўленасць у падтрыманні дыялогу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў прыняў дэлегацыю Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) на чале са спецыяльным саветнікам генеральнага дырэктара МАП Кары Тапіёла. "Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у падтрыманні дыялогу і разгледзелі далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.

У час размовы адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння напярэдадні правядзення ў Мінску 25 лютага семінара МАП на тэму "Механізмы вырашэння спрэчак і медыяцыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі