Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2016

Беларусь і Літва адзначаюць зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль і віцэ-міністр замежных спраў Літвы Нерыс Германас у час сустрэчы адзначылі зацікаўленасць сваіх краін у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На перагаворах дыпламаты абмеркавалі пытанні беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, транспартна-транзітнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.

"Бакі адзначылі зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння і пошуку новых шляхоў развіцця дыялогу па пытаннях, што маюць узаемны інтарэс", - расказалі ў ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі