Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Сак 2015

Беларусь і Курская вобласць Расіі падпісалі план мерапрыемстваў на 2015-2016 гады

10 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. План мерапрыемстваў на 2015-2016 гады да пагаднення паміж урадам Беларусі і Адміністрацыяй Курскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве ад 25 студзеня 2002 года падпісалі сёння ў Мінску прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада, узаемаадносінам з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі Беларусь надае вялікае значэнне. Фундаментальнай і базіснай асновай такога супрацоўніцтва заўсёды было канкрэтнае, напоўненае рэальнымі справамі ўзаемадзеянне.

Што датычыцца Курскай вобласці, то бакі ўзаемадзейнічаюць па даволі шырокім спектры напрамкаў: гэта і супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, гандлёвае супрацоўніцтва. "Мы разлічваем на тое, што дадзім новы імпульс і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву", - адзначыў Андрэй Кабякоў. У цэлым, паводле яго слоў, бакі яшчэ не вычарпалі патэнцыял сваіх узаемаадносін, перш за ўсё гандлёва-эканамічных.

Нягледзячы на некаторае зніжэнне аб'ёмаў тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй у апошнія гады, узровень узаемнага гандлю з Курскай вобласцю з году ў год расце, канстатаваў прэм'ер-міністр. За апошнія пяць гадоў ён павялічыўся ў тры разы.

Аляксандр Міхайлаў лічыць, што гэта не мяжа. Паводле слоў губернатара Курскай вобласці, у Беларусі і расійскага рэгіёна яшчэ вельмі шмат нерэалізаваных магчымасцей, ёсць добрыя перспектывы для развіцця ўзаемаадносін. Садзейнічаць гэтаму будзе, у прыватнасці, цяперашні візіт дэлегацыі Курскай вобласці, у час якога расійскія госці наведалі шэраг беларускіх прадпрыемстваў.

Па выніках сённяшняй сустрэчы ў беларускім урадзе, акрамя плана мерапрыемстваў на 2015-2016 гады, былі падпісаны таксама пагадненне паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Адміністрацыяй Курскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, план мерапрыемстваў на 2015-2016 гады да пагаднення паміж Гомельскім аблвыканкамам і Адміністрацыяй Курскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве ад 14 кастрычніка 1997 года. Пагадненні аб супрацоўніцтве з Курскай абласной думай сёння падпісалі таксама Гомельскі і Магілёўскі абласныя саветы дэпутатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі