13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталь Барчук 12 сакавіка сустрэўся з першым намеснікам міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Рэспублікі Куба, сустаршынёй беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Карласам Луісам Хорхе Мендэсам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На сустрэчы была пацверджана ўзаемная гатоўнасць да пашырэння існуючых і распрацоўкі новых механізмаў узаемадзеяння. Акрамя таго, быў разгледжаны ход рэалізацыі дзеючых паміж Беларуссю і Кубай пагадненняў у галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання.

Субяседнікі таксама абмяняліся думкамі аб магчымых тэрмінах правядзення чарговага пасяджэння беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Па выніках перагавораў былі вызначаны ключавыя напрамкі сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву.