5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адкрылася 12-е пасяджэнне Беларуска-кубінскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржкамваенпраме.
Пасяджэнне камісіі праходзіць пад кіраўніцтвам сустаршынь - першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алега Мішчанкі і начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Міністэрства Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Кубы брыгаднага генерала Оскара Энрыке Біёска Гальега. Бакі разгледзелі актуальны стан двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы ВТС, абмеркавалі ход выканання раней дасягнутых дамоўленасцей і вызначылі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.
Работа камісіі прадаўжаецца і завершыцца 6 красавіка. Аднак ужо сёння можна канстатаваць галоўнае: бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць да паглыблення партнёрскіх адносін і намецілі канкрэтныя крокі па пашырэнні кааперацыі паміж Беларуссю і Кубай.