Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Сак 2015

Беларусь і КНДР дамовіліся надаць новы імпульс развіццю адносін

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (КНДР) дамовіліся надаць новы імпульс развіццю адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў КНДР Лі Су Ёнам і міністрам гандлю Беларусі Валянцінам Чаканавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгандлю.

"Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, зрабіўшы асаблівы акцэнт на прапрацоўцы асобных напрамкаў гандлёва-эканамічнага блока", - адзначылі ў прэс-службе. Там канстатавалі, што асноўнай мэтай візіту дэлегацыі КНДР з'яўляецца павышэнне ўзроўню гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю, у прыватнасці, павелічэнне сумеснага тавараабароту, імпарту беларускіх тавараў, асабліва прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай тэхнікі, і ў цэлым наданне новага імпульсу двухбаковым адносінам.

Пацверджана зацікаўленасць у наладжванні кантактаў з партнёрамі для развіцця стабільнай і незалежнай эканомікі, павышэння дабрабыту народаў. Лі Су Ён таксама падкрэсліў важнасць аднаўлення работы сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і КНДР і правядзення яе пасяджэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі