Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2017

Беларусь і Казахстан настроены на далейшае развіццё двухбаковых адносін

23 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан настроены на далейшае развіццё двухбаковых адносін. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана Ергалі Булегенавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць цэлы спектр напрамкаў, які, мы лічым, з'яўляецца асновай нашых адносін. Галоўнае што мы бачым, што ў нашых партнёраў ёсць настрой на далейшае развіццё. Гэта ўсяляе аптымізм і ўпэўненасць у тым, што мы сапраўды рэалізуем той патэнцыял, які маюць нашы краіны", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Беларусь і Казахстан цяпер рэалізуюць некалькі інвестыцыйных праектаў, актыўна ўзаемадзейнічаюць у сферы лічбавых тэхналогій. "Традыцыйна запатрабаваны вашы вуглевадароды, якія мы хацелі б, каб прысутнічалі ў нашай перапрацоўцы і каб мы сумесна рэалізоўвалі гатовую прадукцыю па любой схеме, выгаднай для нашых партнёраў", - сказаў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў высока ацаніў уклад Ергалі Булегенава ў развіццё беларуска-казахстанскіх адносін. "За пяць гадоў вашай кадэнцыі мы прывыклі, ведаем, што ёсць чалавек зацікаўлены, актыўны, гатовы ў любы час дня і ночы абмяркоўваць беларуска-казахстанскія адносіны, пры неабходнасці адстойваць тыя ці іншыя пазіцыі, аператыўна рэагаваць на ўзнікаючыя пытанні, - канстатаваў кіраўнік урада. - Мы цэнім уклад, які вы зрабілі ў развіццё двухбаковых адносін. Мы разлічваем на тое, што вы былі, з'яўляецеся і застанецеся сябрам беларускага народа. Спадзяёмся, што ваш вопыт дзяржаўнай дзейнасці ў развіцці беларуска-казахстанскіх адносін будзе запатрабаваны ў далейшай службовай кар'еры".

Ергалі Булегенаў падзякаваў Андрэю Кабякову за сустрэчу і за высокую ацэнку яго работы. "Мне не сорамна за тыя амаль шэсць гадоў, якія я правёў у Беларусі ў якасці пасла", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі