Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Sep 2016

Беларусь і ЮНЕСКА плануюць пашырыць супрацоўніцтва

20 верасня, Мінск /Аляксандра Шведава - БЕЛТА/. Беларусь і ЮНЕСКА плануюць пашырыць супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння галоўны вучоны сакратар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі на адкрыцці 86-га пасяджэння Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў па тэме змянення клімату і развіцця альтэрнатыўных крыніц энергетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сусветная федэрацыя навуковых работнікаў узаемадзейнічае з ЮНЕСКА, што вельмі важна і для Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Кільчэўскі. - ЮНЕСКА аб'яўляе шэраг конкурсаў, праграм, праектаў, у якіх мы маглі б удзельнічаць. Таму такое ўзаемадзеянне, гэты форум, які ўпершыню праводзіцца ў нашай краіне, стане новым крокам у нашым супрацоўніцтве".

Паводле слоў прэзідэнта федэрацыі Жан-Поля Лайнэ, які ўзначальвае дэлегацыю ў Мінску, арганізацыя аб'ядноўвае вучоных з розных краін свету для вырашэння глабальных праблем. "Канферэнцыя арганізавана беларускімі і расійскімі вучонымі, а навука гэтых краін у галіне энергетыкі вельмі развіта. Таму меркаванне вучоных па гэтай тэматыцы нам вельмі цікава", - сказаў ён.

Навуковы сімпозіум будзе праходзіць у Мінску да 23 верасня. У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя вучоныя Францыі, Кітая, Партугаліі, Японіі, Расіі і іншых краін. Асноўныя даклады будуць прысвечаны змяненню клімату і ролі чалавечай дзейнасці ў гэтым працэсе.

Сусветная федэрацыя навуковых работнікаў - гэта міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае вучоных, выкладчыкаў і інжынерна-тэхнічных работнікаў з 18 краін свету. Федэрацыя з'яўляецца афіцыйным партнёрам ЮНЕСКА, прадстаўляе інтарэсы навуковых работнікаў і выступае з ініцыятывамі па праблемах змянення клімату, энергетыкі, даступнасці пітной вады і раззбраення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі