Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Nov 2017

Беларусь і Грузія падпісалі пагадненне аб садзейнічанні ўзаемнаму гандлю

Фота ДМК17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва мытных службаў Беларусі і Грузіі падпісала ў Мінску пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).

Адбылася сустрэча старшыні ДМК Беларусі Юрыя Сянько і намесніка начальніка службы даходаў Міністэрства фінансаў Грузіі Вахтанга Лашкарадзэ. Як адзначыў Юрый Сянько, пошук і ўкараненне прагрэсіўных тэхналогій па ажыццяўленні кантрольных функцый на граніцы - важнейшы складнік іміджу транзітнай дзяржавы. "З улікам хутка зменлівых падыходаў у сучасным свеце пры ажыццяўленні міжнароднага гандлю краіна, зацікаўленая ў прыцягненні таварных патокаў, павінна быць прывабнай для перавозчыкаў", - дадаў ён. На сустрэчы было падпісана пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.

Акрамя таго, кіраўніцтва мытных ведамстваў дзвюх краін зацвердзіла план супрацоўніцтва паміж установай адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь" і Дэпартаментам па кіраванні і развіцці кадравых рэсурсаў службы даходаў Міністэрства фінансаў Грузіі ў галіне падрыхтоўкі кадраў на 2018-2019 гады.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні, што датычацца спрашчэння мытных фармальнасцей, пераходу на сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, перавагі для ўпаўнаважаных эканамічных аператараў у сувязі з уступленнем у сілу з 1 студзеня 2018 года Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза. Мытнікі дзвюх краін абмяняліся вопытам у ажыццяўленні функцый пашпартнага кантролю ў пагранічных пунктах пропуску, арганізацыі кантролю пасажыраў у аэрапортах.

"Такія візіты ўваходзяць у рэгулярную практыку ўзаемадзеяння беларускай мытні з замежнымі калегамі. Яны садзейнічаюць наладжванню кантактаў, даюць магчымасць удасканальваць работу мытных службаў пры трансгранічных перавозках, дзяліцца станоўчым вопытам пры падрыхтоўцы спецыялістаў, а таксама абменьвацца інфармацыяй з мэтай прадухілення незаконнага перамяшчэння наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і эфектыўна змагацца з кантрабандай", - гаворыцца ў паведамленні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі