Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Nov 2017

Беларусь і Грузія актывізуюць супрацоўніцтва ў галіне рэалізацыі канкурэнтнай палітыкі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія актывізуюць супрацоўніцтва ў галіне рэалізацыі канкурэнтнай палітыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч на мінулым тыдні прыняў удзел у першай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасныя тэндэнцыі і праблемы", прысвечанай 25-годдзю канкурэнтнай палітыкі ў Грузіі. На канферэнцыі падпісаны мемарандум аб партнёрстве ў галіне правапрымянення антыманапольнага заканадаўства паміж МАРГ і Агенцтвам канкурэнцыі Грузіі. Мэта мемарандума - умацаванне супрацоўніцтва ў галіне рэалізацыі канкурэнтнай палітыкі і прымянення заканадаўства", - растлумачылі ў прэс-службе.

У час канферэнцыі былі праведзены сустрэчы Уладзіміра Калтовіча з першым віцэ-прэм'ерам - міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі Дзмітрыем Кумсішвілі, міністрам сельскай гаспадаркі Леванам Давіташвілі. Былі абмеркаваны агульныя пытанні развіцця гандлёвых адносін паміж Беларуссю і Грузіяй, у тым ліку пастаўкі грузінскіх він на спажывецкі рынак Беларусі.

"Па выніках 2016 года ўзаемны тавараабарот Беларусі і Грузіі павялічыўся на 63 працэнты і склаў $73,2 млн. Грузінскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у пастаўцы ў Беларусь іншых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі", - растлумачылі ў міністэрстве.

У якасці ганаровага госця Уладзімір Калтовіч разам з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым, а таксама членамі ўрада Грузіі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця першых у гісторыі двухбаковых адносін Дзён культуры Беларусі ў Грузіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі