Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Nov 2015

Беларусь і Германія дамовіліся аб далейшай актывізацыі супрацоўніцтва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Германія будуць і ў далейшым актывізаваць супрацоўніцтва. Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты ў час візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Германію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Візіт адбыўся 17-18 лістапада па запрашэнні германскага боку.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў сустрэчы з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, саветнікам федэральнага канцлера ФРГ па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Крыстафам Хойсгенам, старшынёй германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага Оліверам Качмарэкам і членамі гэтай групы, прадстаўнікамі германскага экспертнага супольніцтва.

На сустрэчах і перагаворах разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, удзелу Беларусі ў працэсах еўразійскай інтэграцыі, узаемадзеяння з Германіяй у міжнародных арганізацыях, асабліва з улікам яе будучага старшынства ў АБСЕ ў 2016 годзе, актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі.

У час візіту дасягнуты шэраг канкрэтных дамоўленасцей, накіраваных на далейшую актывізацыю беларуска-германскага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі