Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Feb 2016

Беларусь і Германія абмяркуюць пытанні пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Германія абмяркуюць пытанні пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама адносін па лініі Беларусь-ЕС. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтыя пытанні плануюцца да разгляду ў час візіту ў Мінск 9-10 лютага палітычнага дырэктара Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Андрэаса Міхаэліса. У час яго візіту запланаваны сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і намеснікам кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Аленай Купчыной.

Тавараабарот паміж Беларуссю і ФРГ у 2015-м склаў $2,471 млрд і зменшыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 40 працэнтаў, аб'ём беларускага экспарту - $1,086 млрд (скараціўся на 34,3 працэнта), імпарту – $1,385 млрд (спад на 43,8 працэнта). Сальда адмоўнае – мінус $298,5 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі