Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2015

Беларусь і Эквадор маюць намер пашыраць узаемадзеянне ў ААН і Руху недалучэння

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Эквадор маюць намер пашыраць узаемадзеянне ў ААН і Руху недалучэння. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна з нованазначаным намеснікам міністра замежных спраў Эквадора Хаўерам Ласо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Абмеркаваны пытанні паглыблення міждзяржаўнага дыялогу, далейшага пашырэння ўзаемадзеяння дзвюх краін у ААН, Руху недалучэння і іншых міжнародных арганізацыях, праінфармавалі ў МЗС.

Дыпламаты закранулі таксама тэмы развіцця навукова-тэхнічнага і адукацыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі