Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2020

Беларусь і Егіпет створаць камісію па двухбаковым супрацоўніцтве і палітычным дыялогу

Беларусь і Егіпет створаць камісію па двухбаковым супрацоўніцтве і палітычным дыялогу

19 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі ў Каіры падпісаны пакет дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод іх міжурадавая выканаўчая праграма аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі, пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

Паміж міністэрствамі замежных спраў быў заключаны мемарандум аб узаемадзеянні. Ён прадугледжвае стварэнне сумеснай камісіі высокага ўзроўню па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Егіптам на ўзроўні міністраў замежных спраў.

Яшчэ адзін мемарандум аб узаемадзеянні падпісаны паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Егіпта.

Як растлумачыў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, сумесная камісія па двухбаковым супрацоўніцтве і палітычным дыялогу стваралася для паглыблення ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі. "Гэта не азначае, што камісія будзе падмяняць сабой тыя інстытуты, якія ўжо створаны: і рабочыя групы, і камісію па гандлёва-эканамічным узаемадзеянні. Яна будзе аналізаваць сітуацыю ў комплексе і рабіць усё для таго, каб дамоўленасці ажыццяўляліся", - падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, сумесная камісія высокага ўзроўню павінна будзе "прымусіць усе міністэрствы і ведамствы абедзвюх краін працаваць у цесным узаемадзеянні, каб не ўзнікалі нейкія бюракратычныя перашкоды і цяжкасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі