22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта Хасанам аль-Хацібам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў Егіпце.
Бакі разгледзелі стан беларуска-егіпецкіх адносін, уключаючы графік візітаў у Беларусь на вышэйшым і высокім узроўні, а таксама пасяджэнняў інстытуцыянальных органаў двухбаковага супрацоўніцтва.
З мэтай інтэнсіфікацыі беларуска-егіпецкага тавараабароту асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці наладжвання прамога міжбанкаўскага ўзаемадзеяння і непрымяненню ахоўных мер у двухбаковым гандлі.
Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні міжбанкаўскіх кансультацый, а таксама аб падрыхтоўцы да правядзення 8-га пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі.