Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліс 2018

Беларусь і Егіпет парафіравалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады

Беларусь і Егіпет парафіравалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады
Фота Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет па выніках пятага пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі парафіравалі дарожную карту развіцця супрацоўніцтва на 2019-2020 гады, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Пасяджэнне прайшло 28-29 лістапада ў Каіры пад старшынствам міністра МАРГ Уладзіміра Калтовіча і міністра гандлю і прамысловасці Егіпта Амра Насара. Абмеркаваны актуальныя пытанні шырокага спектра двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, у сферы гандлю і інвестыцый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, транспарту, фінансаў, энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, спорту і турызму, аховы здароўя.

"Па выніках мерапрыемства парафіравана комплексная праграма (дарожная карта) развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет на 2019-2020 гады. Акрамя таго, падпісаны падагульняючы пратакол пятага пасяджэння камісіі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж ААТ "Амкадор", Нацыянальнай арганізацыяй ваеннай прамысловасці, Егіпецкім танкавым заводам, Егіпецкай кампаніяй па сельскагаспадарчым развіцці ў галіне арганізацыі зборачнай вытворчасці і лакалізацыі тэхнікі ААТ "Амкадор" у Егіпце", - паведамілі ў МАРГ.

З беларускага боку ў рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, МЗС, Мінпрама, Мінсувязі, НАН Беларусі, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", ААТ "Амкадор", УП "Атамтэх", ААТ "БелАЗ", ААТ "Белкамунмаш", ААТ "МАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "Мінскі маторны завод", ААТ "Гомсельмаш", а таксама прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Егіпце. З егіпецкага боку - шэраг прадпрыемстваў і арганізацый-партнёраў.

Таксама адбылася сустрэча з прадстаўнікамі егіпецкіх дзелавых колаў, пасяджэнне двухбаковай рабочай групы па прамысловасці, сустрэча з прэм'ер-міністрам Егіпта.

Гэта мерапрыемства бакі разглядаюць як важны этап падрыхтоўкі візіту прэзідэнта Егіпта ў Беларусь у 2019 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі