Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Врс 2019

Беларусь і Чэхія будуць узаемна прызнаваць пенсійны стаж

Беларусь і Чэхія будуць узаемна прызнаваць пенсійны стаж

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі сёння падпісалі адміністрацыйнае пагадненне аб прымяненні дагавора аб пенсійным забеспячэнні паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы.

Падпісанне адміністрацыйнага пагаднення - гэта чарговы важны крок у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне пенсійнага забеспячэння. Яго рэалізацыя дасць магчымасць забяспечыць грамадзянам, якія пражываюць у Беларусі і Чэхіі, атрыманне пенсіі за стаж работы на тэрыторыях названых дзяржаў.

Адміністрацыйнае пагадненне рэгламентуе дэталёвы механізм узаемадзеяння кампетэнтных устаноў Беларусі і Чэхіі ў працэсе назначэння і выплаты пенсій з улікам норм дагавора. Яно ўступіць у сілу адначасова з дагаворам з 1 кастрычніка.

Дагавор рэгулюе пытанні выплаты ўзносаў на абавязковае дзяржаўнае сацстрахаванне, назначэння і выплаты пенсій: у Беларусі - працоўных пенсій па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля, у Чэхіі - па ўзросце, па інваліднасці, удаве/удаўцу, сіраце.

Выплата страхавых узносаў будзе праводзіцца па агульных правілах, што дзейнічаюць у дзяржаве, у якой грамадзяне працуюць. Пенсіі будуць назначацца кожнай дзяржавай за свой стаж і выплачвацца на тэрыторыі дзяржавы, дзе пражывае грамадзянін. Выплата пенсій з Беларусі ў Чэхію і наадварот будзе ажыццяўляцца ў еўра шляхам залічэння непасрэдна на асабісты рахунак пенсіянера ў банку дзяржавы пражывання.

У выпадку пераезду асобы з Беларусі ў Чэхію і наадварот за ёй будзе накіроўвацца назначаная ёй пенсія за стаж, зароблены на тэрыторыі дзяржавы выезду.

Па пытаннях пенсійнага забеспячэння з улікам палажэнняў дагавора пастаянна пражываючым у Беларусі неабходна звяртацца ў орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства, а пражываючым у Чэхіі - у тэрытарыяльныя органы Чэшскага ўпраўлення сацзабеспячэння па месцы жыхарства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі