Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Май 2015

Беларусь і Аўстрыя абмеркавалі дыялог па лініі Мінск-Брусель і пытанні рэгіянальнай бяспекі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аўстрыя ў час чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных пытаннях абмеркавалі дыялог па лініі Мінск-Брусель і пытанні рэгіянальнай бяспекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, аўстрыйскую - кіраўнік палітычнай секцыі Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі (намеснік міністра) Ян Кікерт. "Адбыўся абмен меркаваннямі па шырокім спектры пытанняў беларуска-аўстрыйскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Бакі ўдзялілі значную ўвагу дыялогу па лініі Мінск-Брусель і пытанням рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі".

Кіраўнікі дэлегацый таксама звярнулі ўвагу на вынікі праведзенага 3-4 мая візіту ў Беларусь федэральнага міністра па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьяна Курца і перспектывы рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час гэтага візіту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі