Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2015

Беларусь і Алжыр у красавіку правядуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і бізнес-сустрэчы

30 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Алжыр у красавіку правядуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і бізнес-сустрэчы прадстаўнікоў дзелавых колаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Такая дамоўленасць дасягнута ў час паездкі 24-27 сакавіка ў Алжыр Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Егіпце і Алжыры па сумяшчальніцтве Сяргея Рачкова. Адбыліся сустрэчы пасла Беларусі ў міністэрствах замежных спраў і сельскай гаспадаркі, Алжырскай гандлёва-прамысловай палаце, алжырскай кампаніі SARL Belarus Motors Algerie.

Пацверджана гатоўнасць Беларусі і Алжыра да заключэння пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі. Адбылася прэзентацыя экспартных магчымасцей Беларусі. Алжырскі бок заявіў аб зацікаўленасці ў стварэнні сумеснай вытворчасці беларускіх трактароў на вытворчай базе кампаніі SARL Belarus Motors Algerie.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі