7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ Ігар Белы 6 кастрычніка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам па міжнародных адносінах гандлёва-прамысловай палаты Дубая Салемам аль-Шамсі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў ААЭ.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага была ўдзелена росту ўзаемнага гандлю паміж дзвюма краінамі, а таксама фарміраванню беларуска-эмірацкага дзелавога савета.