20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні ў вузкім і шырокім складах у Палацы Незалежнасці падпісалі пакет дакументаў па самых розных напрамках супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Падпісана сумесная заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Масуда Пезешкіяна аб паглыбленым развіцці адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран.
Сярод іншых падпісаных дакументаў - Пагадненне па лётнай годнасці паміж Нацыянальнай авіяцыйнай адміністрацыяй Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі Ісламскай Рэспублікі Іран.
Акрамя таго, заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Ісламскай Рэпублікі Іран, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ісламскай Рэспублікі Іран па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, абарачэння лекавых сродкаў і медыцынскага абсталявання, медыцынскай адукацыі і навукі.
Падпісаны таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскагаспадарчага джыхаду Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскагаспадарчага джыхаду Ісламскай Рэспублікі Іран у галіне здароўя жывёл і ветэрынарыі.
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі Ісламскай Рэспублікі Іран у галіне стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі таксама падпісалі дакумент аб узаемаразуменні.
Сярод падпісаных дакументаў - Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй радыё і тэлебачання Ісламскай Рэспублікі Іран.
Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве заключаны паміж Беларускім тэлеграфным агенцтвам і Інфармацыйным агенцтвам Ісламскай Рэспублікі Іран.
Беларускае Міністэрства культуры і іранская Арганізацыя па пытаннях кінематаграфіі і аўдыявізуальных твораў Міністэрства культуры і ісламскай арыентацыі дамовіліся аб абмене кінематаграфічнымі творамі і ўзаемным супрацоўніцтве.
Акрамя таго, заключаны мемарандумы па супрацоўніцтве ў галіне турызму, аб развіцці інвестыцый у свабодных зонах.
Беларускі лідар звярнуў увагу, што перагаворы галіновых дэлегацый Беларусі і Ірана прадэманстравалі ўзаемную зацікаўленасць бакоў у прадаўжэнні рэалізацыі намечаных сумесных праектаў. "Супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў гуманітарнай сферы мае значны патэнцыял для развіцця культурных сувязей, абмену ведамі, вопытам, што садзейнічае паглыбленню ўзаемаразумення і дружбы паміж нашымі народамі", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што прынята рашэнне актывізаваць узаемадзеянне ў навукова-тэхнічным напрамку і правесці ў гэтым годзе ў Мінску восьмае пасяджэнне сумеснай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў Масуда Пезешкіяна, што беларускі бок зробіць усё магчымае для хутчэйшага ўвасаблення ў жыццё дасягнутых дамоўленасцей на ўсіх узроўнях і ва ўсіх галінах. "Упэўнены, падпісаныя сёння дакументы паслужаць значнаму пашырэнню партнёрства паміж нашымі дружалюбнымі краінамі",- дадаў кіраўнік дзяржавы.