Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліс 2015

Астроўскі абмеркаваў з пасламі краін "Усходняга партнёрства" ў Капенгагене пытанні стабільнасці ў рэгіёне

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Фінляндскай Рэспубліцы і Каралеўстве Данія (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Астроўскі 10-13 лістапада ў час рабочай паездкі ў Данію абмеркаваў з пасламі краін "Усходняга партнёрства" ў Капенгагене пытанні стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пасол Беларусі прыняў удзел у арганізаванай дацкім бокам спецыяльнай сустрэчы паслоў дзяржаў - удзельніц "Усходняга партнёрства", акрэдытаваных у Капенгагене (Арменія, Беларусь, Грузія, Украіна), для абмену меркаваннямі па пытанні рэгіянальнай стабільнасці і супрацоўніцтва.

У Міністэрстве замежных спраў Даніі пасол Беларусі сустрэўся з дзяржаўным сакратаром па міжнароднай палітыцы, намеснікам дзяржсакратара, які курыруе пытанні міжнароднага супрацоўніцтва з Еўропай і Паўночнай Амерыкай і еўрапейскай палітыкі добрасуседства, дырэктарамі дэпартаментаў еўрапейскай палітыкі суседства і эканамічнага супрацоўніцтва. "Абмеркаваны ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-дацкіх адносін, уключаючы палітычныя і эканамічныя аспекты, а таксама садзейнічанне Даніі ў рэалізацыі ў Беларусі шэрага праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Акрэслены пазіцыі бакоў па пытаннях супрацоўніцтва з ЕС і па лініі "Усходняга партнёрства", намечаны далейшыя крокі на перспектыву", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У час паездкі Аляксандр Астроўскі сустрэўся таксама з кіраўніцтвам Крэдытна-экспартнага агенцтва, Інвестыцыйнага фонду, Канфедэрацыі прамыслоўцаў Даніі, дацка-беларускай бізнес-асацыяцыі, з кіраўніцтвам шэрага дацкіх кампаній, якія працуюць ужо ў Беларусі. У час сустрэч абмяркоўваліся пытанні інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, прыцягнення ў Беларусь дацкіх інвестыцый і крэдытаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі