Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2015

Андрэйчанка: У парадак дня вясенняй сесіі ўнесена 37 законапраектаў

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парадак дня маючай адбыцца вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая пачнецца 2 красавіка, вырашана ўключыць 37 законапраектаў, паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Палаце прадстаўнікоў цяпер знаходзяцца 70 законапраектаў. 37 мы ўключым ужо ў парадак дня гэтай сесіі. Законапраекты закранаюць практычна ўсе сферы жыцця грамадства", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Знешнія і ўнутраныя ўмовы, эканамічная сітуацыя абумовілі інтэнсіўную і дынамічную работу дэпутацкага корпуса, якую мы правялі з пачатку года. Нягледзячы на тое, што ў гэты час мы правялі пазачарговую сесію і зацвердзілі праграму ўрада, да вясенняй сесіі мы падрыхтавалі сур'ёзны пакет дакументаў", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Законапраекты, якія ўнесены ў парадак дня вясенняй сесіі, датычацца эканомікі, сацыяльнай сферы, а таксама нацыянальнай бяспекі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч растлумачыў, што ў парадак дня гэтай сесіі ўключаны 14 законапраектаў, якія неабходна разгледзець у першым чытанні, 5 - у другім чытанні. Таксама плануецца ратыфікаваць 16 дакументаў і прыняць да ведама два дэкрэты Прэзідэнта Беларусі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Генадзь Грыцкевіч паведаміў, што дэпутаты актыўна абмяркоўваюць пытанне павышэння ўзроставага цэнзу куплі алкаголю. Аднак пакуль у Палату прадстаўнікоў не паступаў законапраект, які датычыцца гэтага пытання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі