Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Jun 2017

Андрэйчанка прапанаваў арганізаваць сустрэчу парламентарыяў Беларусі і Рэспублікі Карэя на Асамблеі МПС

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо прапанаваў арганізаваць сустрэчу парламентарыяў дзвюх краін у час Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС) у Санкт-Пецярбургу 14-18 кастрычніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін неабходна праводзіць больш сустрэч на высокім узроўні. "У гэтым годзе Асамблея Міжпарламенцкага саюза будзе праходзіць у Санкт-Пецярбургу ў кастрычніку. У час асамблеі можна арганізаваць сустрэчу дэлегацый нашых краін, гэта стане важным момантам у двухбаковых адносінах", - лічыць спікер.

Ён звярнуў увагу, што ў лютым бягучага года Беларусь і Рэспубліка Карэя адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных сувязей. Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што за гэты час зроблена шмат для развіцця кантактаў, у тым ліку гандлёва-эканамічных. Пры гэтым спікер канстатаваў, што за 2016 год тавараабарот паміж краінамі крыху зменшыўся, аднак за першы квартал 2017 года рост ужо склаў 36 працэнтаў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама лічыць важным крокам стварэнне ў новым скліканні парламентаў Беларусі і Рэспублікі Карэя груп дружбы. Спікер падкрэсліў, што яны павінны працаваць сістэмна і на канкрэтны вынік.

У сваю чаргу Кім Енг Хо канстатаваў, што ў бягучым годзе актыўна развіваецца абмен на высокім узроўні, ужо адбыўся шэраг важных візітаў. З Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі падпісаны мемарандум па стварэнні электроннага ўрада. Акрамя таго, прайшоў інвестыцыйны форум, арганізаваны бізнес-кансультацыі з прадстаўнікамі буйных карэйскіх кампаній.

Пасол запрасіў кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў прыняць удзел у другой нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі, якая пройдзе 26-28 чэрвеня ў Сеуле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі