Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Apr 2021

Андрэйчанка: людзі павінны ведаць, як ідзе падрыхтоўка канстытуцыйнай рэформы

Андрэйчанка: людзі павінны ведаць, як ідзе падрыхтоўка канстытуцыйнай рэформы
Фота з архiва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Людзі павінны ведаць, як ідзе падрыхтоўка канстытуцыйнай рэформы. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі дэпутаты. І, безумоўна, мы павінны ўнесці дастойны ўклад у яе дзейнасць. Разам з тым вельмі важна прадаўжаць актыўную інфармацыйна-растлумачальную работу з насельніцтвам. Людзі павінны ведаць, як ідзе падрыхтоўка канстытуцыйнай рэформы, бо менавіта ім трэба будзе вызначыць лёс Асноўнага закона на рэферэндуме", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер адзначыў, што абнаўленне Канстытуцыі прывядзе да змянення цэлага масіву заканадаўства. "Таму пастаянным камісіям ужо цяпер трэба дзейнічаць з прыцэлам на будучыню, аналізаваць і ўносіць свае прапановы", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што набліжаецца знакавая дата - 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перамога ў якой прадэманстравала свету нязломнасць духу і веліч подзвігу савецкага народа. "На жаль, сёння нам даводзіцца змагацца са спробамі фальсіфікацыі гісторыі, навязвання маладому пакаленню далёкіх ад рэальнасці ўяўленняў аб гэтай вайне, аб нашым мінулым. Дапускаць гэтага ні ў якім разе нельга, - заявіў ён. - Веданне гісторыі цэментуе грамадства і ўмацоўвае нацыянальную ідэнтычнасць. Таму ў бліжэйшы час мы правядзём парламенцкія слуханні на тэму "Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз'яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР".

Парламентарыі ўважліва разгледзяць працэсы, якія праходзілі напярэдадні Другой сусветнай вайны, і прасочаць, які ўплыў такія з'явы аказваюць на сучасны стан міжнароднай бяспекі. "Упэўнены, што выступленні спецыялістаў стануць для многіх, асабліва для маладых людзей, сапраўдным адкрыццём. Па выніках слуханняў акрамя рэкамендацый неабходна падрыхтаваць матэрыялы для парламентарыяў, якія стануць сур'ёзнай асновай для правядзення інфармацыйна-растлумачальнай работы і патрыятычнага выхавання моладзі, што асабліва актуальна ў Год народнага адзінства", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі