Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Jan 2017

Андрэйчанка даручыў забяспечыць якасную падрыхтоўку ўсіх законапраектаў, што паступаюць у Палату прадстаўнікоў

25 студзеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Пастаянным камітэтам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу неабходна забяспечыць якасную падрыхтоўку ўсіх законапраектаў, што паступаюць у парламент. Аб гэтым заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Графік падрыхтоўкі пытанняў на вясеннюю сесію ўключае 34 пытанні. У бліжэйшы час у Палату прадстаўнікоў паступіць каля 20 планавых дакументаў. Пастаянным камісіям неабходна забяспечыць іх якасную і своечасовую падрыхтоўку. Тэрміны, устаноўленыя графікам, павінны выконвацца", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць эканамічнаму блоку для вырашэння задачы вываду эканомікі Беларусі на траекторыю ўстойлівага росту. "Вывядзенне эканомікі на траекторыю ўстойлівага росту, павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян, умацаванне міжнародных пазіцый краіны залежыць непасрэдна ад таго, наколькі эфектыўна і зладжана працуюць усе органы ўлады, у тым ліку парламент", - растлумачыў ён.

Асаблівую ўвагу, паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, неабходна ўдзяліць законапраектам, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў больш за год. "Такіх у нас тры: аб карэкціроўцы Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, аб абыходжанні з жывёламі", - нагадаў ён.

Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка даручыў звярнуць увагу на праекты законаў, распрацаваных у адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. "Камісіям трэба паскорыць работу над праектамі "Аб інвестыцыйных фондах", "Аб дзяржаўных закупках" і "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", - даручыў старшыня.

Прэзідэнтам зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год. "Па ініцыятыве дэпутатаў у план уключана падрыхтоўка двух законапраектаў: карэкціроўка заканадаўства аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і аб інвестыцыях. Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы неабходна ва ўстаноўленыя тэрміны пачаць працаваць і ўнесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў якасныя законапраекты, якія павысяць прывабнасць краіны для інвестараў", - даручыў ён.

Паводле яго слоў, нельга выпускаць з-пад увагі і праекты законаў, прадугледжаныя комплексам мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаным урадам. "Ключавымі тут з'яўляюцца заканадаўчыя рашэннi па пытаннях лібералізацыі адміністрацыйнага, бюджэтнага, падатковага заканадаўства, кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, дзейнасці гаспадарчых таварыстваў, электраэнергетыкі. Каб уплываць на гэты працэс, дэпутаты павінны не толькі ўваходзіць у склады рабочых груп, але і актыўна там працаваць", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі